Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 г.

Апошняе вяртанне Міхала Федароўскага ў Варшаву

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускаму і польскаму фалькларысту, этнографу, археолагу, краязнаўцу і калекцыянеру Міхалу Федароўскаму (1853-1923) належыць адно з самых пачэсных месц сярод працаўнікоў на ніве беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі, сярод даследчыкаў, якія паклалі тытанічную працу над выяўленнем мастацкіх здабыткаў беларускага народа і тым самым прычыніліся да паўнейшага раскрыцця духоўнага вобліку беларускага народа перад усім светам. Так пра Міхала Федароўскага сказаў даследчык яго творчасці, кандыдат філалагічных навук Янка Саламевіч. Шматтомная праца „Люд беларускі” Міхала Федароўскага — гэта сапраўдная скарбніца духоўнай творчасці народа, у якой сабраны і апублікаваны тысячы песень і казак, вераванняў і забабонаў, прыказак і загадак, паданняў, легенд, анекдотаў, прыпевак, што стварала творчая фантазія нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Таму нездарма вялікі беларускі паэт Уладзімір Дубоўка назваў Федароўскага збіральнікам жэмчуга.

Жыццё і дзейнасць збіральніка жэмчуга непарыўна былі звязаны з Варшавай і з беларусамі, якія там жылі на пачатку ХХ стагоддзя. Варшава з’яўляецца радзімай Міхала Федароўскага, дзе ён нарадзіўся 1 верасня 1853 года. Бацька яго Адольф па нацыянальнасці быў кашубам, прымаў актыўны ўдзел у паўстанні 1863-1864 гадоў, пасля якога эміграваў у Францыю і хутка пакінуў сям’ю. А ў 1870 годзе падчас французска-прускай вайны загінуў у бітве пад Арлеанам. Маці Элеанора сына (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF