Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 г.

Вяртанне фон Рамаў

Іаанна ЧАБАН

26 кастрычніка 2013 года ў Міхалове прайшоў І Сусветны злёт сям’і баранесы Вольгі фон Рам. У невялікую мясціну з’ехаліся ўнукі і праўнукі жывучых тут некалі арыстакратаў.

Ініцыятарам і галоўным арганізатарам незвычайнага мерапрыемства быў Томаш Вісьнеўскі з мясцоваай Майстэрні фільма, гуку і фатаграфіі. «Гэта цікавая тэма, я толькі такімі займаюся, — прызнаецца ён нашым чытачам. — Пра фон Рамаў я даведаўся, чытаючы ўспаміны Ніны Горбач і Мечыслава Кастэцкага, апублікаваныя на старонках мясцовай газеты. Мы ўсе ведалі, што ў Геранімове жыла сям’я баранесы Вольгі фон Рам, але гэтая інфармацыя была надта распыленая, быццам у тумане. З уплывам часу яна сціралася, таму амаль год занялі мне пошукі кантактаў з прадстаўнікамі гэтага некалі вядомага тут роду».

Сям’я фон Рам пасялілася у маёнтку Геранімова на пераломе дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў. Маёнтак прадаў ім генерал Казімір Дзяконьскі. Карані роду Рамаў выводзяцца з Баварыі, адкуль напрыканцы васемнаццатага стагоддзя пераехалі яны ў Курляндыю — сённяшнюю Эстонію. У Геранімове гаспадарылі Аляксандр і Вольга вон Рам. Пражывалі там таксама дзве пляменніцы. Адна з іх малілася у пратэстанцкай кірсе, а другая — у праваслаўнай царкве. Сыны баранесы Вольгі, Юры і Яўген, пажаніліся з адукаванымі шляхцянкамі. Жонка Юрыя — Ірына Мантэйфель была асістэнткай славутай Марыі Складоўскай-Кюры. Яўген звязаўся з Галенай, дачкой вядомага ў Беластоку царскага палкоўніка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF