Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 г.

Стаўка на беларускую мову

Аляксей МАРОЗ

Традыцыя навучання роднай беларускай мове ў школе ў Орлі доўгая, а ад нейкага часу гэта пацверджана ў назве школы — Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мове імя Арлянскай зямлі ў Орлі. За назвай ідуць у гэтай школе таксама намаганні заахвоціць як найбольш бацькоў, каб пасылалі сваіх дзетак на ўрокі беларускай мовы. У гэтым школьным годзе ўсе вучні першага класа сталі вучыцца беларускай мове і ёсць надзея, што можа гэта стаць традыцыяй у Арлянскай гміне. Школе і гмінным уладам у Орлі важна, каб выпускнікі падставовай школы працягвалі адукацыю па-беларуску ў мясцовай белгімназіі.

У першым класе беларускай мове стала вучыць дырэктар Марыя Томчук. Яна асабіста размаўляла з усімі бацькамі першакласнікаў, заахвочвала запісаць дзетак на ўрокі беларускай мовы і рэзультат гэтых размоў можна назваць асабістым поспехам спадарыні дырэктар.

— Зараз у нашым Комплексе школ беларускай мове вучыцца больш за палову вучняў. Мы хацелі б палепшыць гэты паказчык. Я ў мінулым школьным годзе займалася адну гадзіну ў тыдзень з дашкольнікамі, якія сёлета сталі першакласнікамі і ў размове з бацькамі заахвочвала іх запісаць дзетак на ўрокі беларускай мовы. Трэба было растлумачыць, што заняткі не будуць складанымі, а вучні ў першым класе не будуць пісаць, а толькі вучыцца размаўляць па-беларуску, развучваць цікавыя песні, вершыкі, а нават добра гуляць, — сказала дырэктар Марыя Томчук, якая ў асноўным вучыць у школе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF