Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 г.

Краса ўлады

Міраслаў ГРЫКА

Плётка ў Беларусі, верагодна, апошняя не ахопленая прэзідэнцкімі забаронамі прастора сацыяльнай камунікацыі. Я не сумняваюся, што гэта звычайны недагляд улады і гэтая памылка будзе выпраўлена ў бліжэйшы час. Верагодна, ужо працягваюцца працы над паўсюднай пастановай забароны на пляткаванне. Магчыма, гэтым самым указам будуць ахоплены сваяцкія плётцы: невыразнае мармытанне сабе пад нос, шэпты па кутках, а таксама смаленыя дубы, глупствы і плеценыя кашалі. Здаецца, аднак, што Аляксандр Лукашэнка не мае яшчэ ў праблеме дакладнага меркавання. Пытанне аб тым, ці зачыніць морды народу на замок, ці дазволіць яму свабодна кашалі плесці або гаварыць бязглуздзіцу, пакуль застаецца адкрытым. Праблема ў тым, што як толькі ўлада зачыніць каму-небудзь рот, то цяжка вызначыць, ці маўчыць ён таму, што ён адчувае павагу ў адносінах да ўлады, ці нешта задумвае ў цішыні. Гэтая дылема адсланілася на хвіліну ў публічным выступе прэзідэнта Беларусі, дзе ён аблаяў «чынуш», якія хочуць закрыць рот людзям. Паводле яго слоў, «чалавек, які адрабіў свой час працы, мае права ў пэўных месцах, у доме, як у праўдзівай дэмакратычнай дзяржаве, выказваць свой пункт гледжання, і ніхто не мае права яму мяшаць». Яго словы можна было б надрукаваць залатымі літарамі, нават і на футболках, але калі б не адно але. У праўдзіва дэмакратычнай дзяржаве свабоды слова дома не закрываюць. Якраз наадварот. Ходзяць з ёю па кафэ, водзяць яе па вуліцах. Можна пры гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF