Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 г.

Паводле Высоцкага

Віктар САЗОНАЎ

Здавалася, што ўжо ўсе стаміліся, і стаміліся ад усяго. Грамадская актыўнасць зрабіла выгляд, што пайшла ў глыбокае падполле, прычым недзе далёка за межы Беларусі. Нават свята, прысвечанае памяці паўстанцаў 1863 года, якім па ўжо дваццацігадовай традыцыі нацыянальна свядомыя актывісты Гарадзеншчыны пачынаюць „Дзяды”, атрымалася даволі малалюдным. Хоць і дата была юбілейная, і на пачатку года ўплывовыя арганізацыі ды вядомыя постаці цэлы аргкамітэт зляпалі з распісаным планам актыўных дзеянняў на ўвесь юбілейны тэрмін. І трэба аддаць ім належнае — план быў някепскі.

Але масавасць не атрымалася ні з боку актыўнага грамадства, ні з боку саміх аргкамітэтчыкаў. І калі з грамадствам усё зразумела, яму, як спяваў класік, важака не хапала, то з важакамі справа загадкавая. Не з усімі, канечне. Той-сёй быў. Але ж дата якая! Сто пяцьдзесят гадоў з моманту магутнага ўсплёску нацыянальнага адраджэння. У такі юбілей колькасць лідараў, якая вызначаецца займеннікам той-сёй, гэта замала.

Вось і здавалася, што ўсе стаміліся. Моцна стаміліся. Бо не толькі Дзень памяці паўстанцаў масава не наведалі рэспубліканскія знакамітасці, як у выбарчыя гады гэта рабілі, але і іншыя мерапрыемствы ладзяць зараз ледзь не адзінкавыя людзі. Сіратліва так глядзяцца тыя мерапрыемствы. Як жарабятка, што адбілася ад маці.

Ды вось не ў стомленасці, аказваецца, справа. Бо як толькі гаворка заходзіць пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF