Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 г.

Месца пад сузор’ямі (Памяці Міхася Шаховіча) 1953 — 2000

Ян ЧЫКВІН

У гэтым годзе, 20 лістапада, Міхасю Шаховічу, нашаму земляку, беларускаму паэту споўнілася б 60 гадоў. Круглая дата была б, пэўна, святам і для яго, і ўсіх нас. Аднак жа без яго прысутнасці... застаецца толькі ўспамін і паклон ягонаму вобліку. Адзначаючы гэту дату, аддаем пашану таленавітай асобе. Жыве сказанае ім паэтычнае слова — шчырае, трымкліва-балючае, вобразнае, індывідуальна-арыгінальнае, беларускае, нашае.

Біяграфія М. Шаховіча была, што бачылася і раней, досыць звычайнай і ў нечым банальнай, характарыстычнай шмат чым для большасці беларускіх маладых людзей у Польшчы першых трох пасляваенных дзесяцігоддзяў. Народжаныя ў вясковым асяроддзі, яны ішлі ў гарады вучыцца, многія атрымлівалі вышэйшую адукацыю, выходзілі ў людзі, жаніліся, бывала, з полькамі і часта — па закліку ўнутранага голасу або любові сэрца — вярталіся на радзіму, у свае палестыны. Схіляем галаву перад усімі тымі, хто не здрадзіў сваёй зямлі, народу і мове. Адным з іх быў і Міхась Шаховіч.

З дыпломам філолага-беларусіста М. Шаховіч спачатку працаваў журналістам у „Ніве”, затым даўжэйшы час быў супрацоўнікам польскамоўнага ні то літаратурна-публіцыстычнага, ні то палітычна-грамадскага і культуралагічнага часопіса „Кантрасты”, які таксама выдаваўся ў Беластоку. Месца працы прымушала выказвацца ў жанрах далёкіх ад мастацтва. І тое, што ў перыяд якраз станаўлення творчай індывідуальнасці Шаховіча, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF