Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

Восень паэзіяй размаляваная

Іаанна ЧАБАН

Да культурнай падзеі, якая адбылася ў Крынках 26 кастрычніка, рыхтаваліся доўга і сур’ёзна. Заўсёды рада гасцям дырэктар Крынскага дома культуры Альжбета Чарэмха некалькі дзён і начэй наводзіла парадкі, рыхтавала адмысловую асеннюю дэкарацыю і, канешне, цёплую страву ўсім, якія ў той дзень збіраліся наведаць яе ўстанову. Менавіта ў яе гаспадарстве — каўказскай сінагозе па вуліцы Пілсудскага прайшоў ужо трэці выпуск Падляшскага агляду аўтарскай песні людзей з абмежаваннямі «Восень паэзіяй размаляваная».

Традыцыйна ўжо яе галоўным арганізатарам з’яўляецца мясцовае Аб’яднанне ў карысць людзей з абмежаваннямі і сацыяльна выключаных «Драбіна». Гэта сапраўды незвычайнае і рэдкае свята. Дзе яшчэ на адной сцэне сустракаюцца людзі ўсякага ўзроўню інтэлектуальнага і фізічнага развіцця? Ці дзе-небудзь яшчэ ў адным фестывалі прымаюць удзел чатырох- і васьмідзесяцічатырохгадовыя артысты? Тут для іх ствараецца магчымасць, між іншым, прэзентацыі ўласнага музычна-паэтычнага таленту і дасягненняў, абмену досведам, завязання новых знаёмстваў.

Восеньскія барды спаборнічалі ў гэтым годзе ў дзвюх катэгорыях: салісты і калектывы. Акрамя таго іх падзялілі на тры групы: 1) невідучыя, дрэнна бачучыя, лёгка абмежаваныя фізічна і інтэлектуальна; 2) сярэдне, значна і глыбока абмежаваныя інтэлектуальна; 3) дзеці і моладзь у інтэлектуальнай норме.

Асабістае запрашэнне старшыні «Драбіны» Анны Галкі да ўдзелу ў згаданым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF