Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

Забыты вернісаж

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Хаця кніга выйшла друкам у 2012 г., толькі гэтым летам удалося мне яе набыць падчас VI З’езду беларусаў свету „Бацькаўшчына” на прылаўку „Гарадзенскай бібліятэкі”. Добра здарылася, што кандыдацкая дысертацыя Наталлі Маліноўскай-Франке, абароненая ў 2009 г., даволі хутка (праз тры гады) паказалася ў кніжным выглядзе — у цвёрдай каляровай вокладцы, на добрай паперы, з 24 каляровымі рэпрадукцыямі карцін (не пры ўсіх пададзены іх сапраўдныя памеры). Прыемна так аформленую кнігу ўзяць у рукі і з ахвотай пачаць яе чытаць.

Тое, што выклікала маю асабістую цікаўнасць, гэта засяроджанне тэмы на рэгіянальным вымярэнні. Цікава было ведаць, як аўтарка справілася з паняццем Гродзеншчыны (Гарадзеншчыны) як рэгіёна — сучаснай вобласці, даўняй Гродзенскай губерні, ці кіравалася яшчэ нейкімі іншымі прынцыпамі. Вядома, што мастакі — непаседлівыя душы і прывязаць іх да аднаго месца цяжка. Аднак усё ж такі недзе яны нараджаюцца, недзе вучацца мастацтву і недзе ж маюць свае майстэрні, у якіх паўстаюць іхныя творы. Здаецца, гэтыя тры крытэрыі найбольш акрэсліваюць рэгіяналізм мастацтва, хаця вядома, што мастацкія творы існуюць перш за ўсё з прычыны іх універсалізму, якім у выпадку мастацтва з’яўляецца прыгажосць ды агульныя пэўныя вартасці. Таму і месца іх паказу і захоўвання неабыякавае для рэгіянальнага вымярэння мастацтва.

Аўтарка, гаворачы пра Гродзеншчыну, сягае да сярэднявечнага Гродзенскага княства, каб паказаць, што „Гродна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF