Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

Хлеб, шоў, страх

Мацея ХАЛАДОЎСКАГА

Нядаўна выпушчаная кніга Анджэя Пачобута «Сістэма Беларусь», прысвечаная феномену Аляксандра Лукашэнкі — як пішуць першыя яе рэцэнзенты — не адказвае на пытанне як у рэшце рэшт складзецца лёс апошняга дыктатара Еўропы і краіны, якую ён узначальвае. Аўтар у рамках прамоцыі кнігі наведаў Кракаў, Варшаву, і ў канцы (29 кастрычніка) Беласток, па запрашэнні Фонду ўніверсітэта ў Беластоку.

Анджэй Пачобут — журналіст, публіцыст і блогер, таксама актывіст польскай меншасці ў Беларусі. З 2006 года — карэспандэнт штодзёнкі «Gazeta Wyborcza». Неаднаразова атрымліваў журналісцкія ўзнагароды за межамі сваёй радзімы. У 2011 годзе штомесячнік «Press» прызнаў яго «Журналістам года». За яго грамадскую і журналісцкую дзейнасць таксама неаднаразова яго затрымлівалі і арыштоўвалі. За быццам бы знявагу Лукашэнкі на старонках «Выбарчай газеты», у беларускай прэсе і на яго блогу ў 2011 годзе быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Жыве ў Гродне. Ужо больш чым два гады не мог выязджаць з Беларусі ў сувязі з абмежаваннямі, накладзенымі яму судом. У верасні суд у Гародні вызваліў яго ад абавязку выконвання пакарання пазбаўлення волі за абразу прэзідэнта Беларусі ў яго артыкулах.

— Гэты выпадак не аказаў вялікага ўплыву на маю працу, — сказаў тады журналістам пасля выхаду з будынка суда. — Як я працаваў, так і працую. Як я пісаў, так працягваю пісаць. Я ўвесь час думаю аб тым, як найбольш дакладна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF