Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

Старыя здымкі жыхароў БАЦЮТАЎ

Сяргей ЧЫГРЫН

Неяк у канцы кастрычніка патэлефанаваў мне беларускі мастак-кераміст, сябра Саюза беларускіх мастакоў Мікола Несцярэўскі: „Я цяпер знаходжуся ў Дзятлаве ў сястры, прыедзь да мяне, знайшоў некалькі цікавых фотаздымкаў, яны табе спатрэбяцца”.

Сядаю ў машыну і еду ў Дзятлава. Каля веснічак дома сустракае мяне спадар Несцярэўскі, мы вітаемся, заходзім у хату і ён дастае з фотаальбома гэтыя фотаздымкі. Але перш чым кінуць на іх позірк, пытаюся: „Як гасцявалася ў родных Бацютах у жніўні?”. „О, вельмі добра! — усміхнуўся Мікалай Лаўрэнцьевіч. — Сустрэўся з усімі роднымі людзьмі, сваякамі, сябрамі. Вельмі даўно іх не бачыў. Шчыра скажу, захацелася вярнуцца ў Бацюты і дажыць там свой век. Я ж ужо стары чалавек — мне ў сакавіку 2014 года будзе 83 гады. Гэта бацька мой рана памёр і пахаваны ў Тапільцы. Відаць, я жыву і за сябе, і за бацьку”.

— А чаму так рана Ваш бацька памёр? — пытаюся ў спадара Міколы.

— Аднойчы ён паехаў па сена зімою, а лёд быў слабы і бацька з сябрамі праваліўся пад лёд. Пакуль выцягнулі коней і сані, то моцна замерзлі. Пасля бацька хутка захварэў на сухоты і памёр. Яго пахавалі ў Бацютах. А маці з цягам часу выйшла замуж за другога.

Пасля гэтага Мікола горка ўздыхнуў і паказаў некалькі старых фотаздымкаў. На адным з іх сядзіць у першым радзе другі злева Лаўрэн Несцярэўскі са сваімі аднавяскоўцамі-хлопцамі — грамадскімі актывістамі. Здымак быў зроблены ў Бацютах 29 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF