Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

Лех Крук — усе мы браты

Уршуля ШУБЗДА

Лех Крук — прадпрымальнік, уласнік агратурыстычнай сядзібы, прыхільнік гісторыі Cакольскай зямлі, аднавіў магілы жаўнераў, загінуўшых на Сакольшчыне ў час Другой сусветнай вайны. За ўсе матэрыялы патрэбныя для рамонту заплаціў сваімі грашыма. Лакальная ініцыятыва спадара Крука выклікае сярод жыхароў Саколкі і Янава вялікую дыскусію. Справа рамонту савецкага могільніка ў Саколцы стала прычынай большых спрэчак, чым у выпадку знішчэння месц пахаванняў, якія мелі месца на Падляшшы.

Лех Крук цэлае жыццё ездзіў грузавіком. Цяпер ён ужо пенсіянер і займаецца агратурызмам ды папулярызацыяй лакальнай ежы, якую сам вырабляе. Шынкі і настойкі паводле даўнейшых янаўскіх рэцэптаў часта прэзентуе на фэстах у час канікулаў. Лех Крук сам лічыць сябе асобай вельмі ўражлівай на прыгажосць. Любіць купляць абразы, у тым ліку мясцовых мастакоў. На сценах у хаце Леха Крука вісяць партрэты прыгажунь з шальмоўскімі ўсмешкамі, краявіды з белымі лебедзямі, а паміж гэтым усім здымкі Пуціна і папы Францішка. Доказ на непрыхаваную сімпатыю да гэтых двух уплывовых фігур сучаснага свету. У ідэалагічным плане гэтыя дзве асобы настолькі адрозніваюцца ад сябе, што не кожны павесіў бы іх здымкі над адным кухонным сталом. Аднак Лех Крук звяртае ўвагу на менш вядомыя масавай свядомасці дробязі. Папа Францішак гэта проста „харошы чалавек”, а Пуцін носіць прывезены са Святой Зямлі медальён. Такі сам, які вісіць на грудзях Леха Крука: „Можа гэта нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF