Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

У глыбінцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Злажу з аўтобуса ў Юшкавым Грудзе, а там цяпер як у горадзе. Даўней у вёсцы быў адзін аўтобусны прыпынак — перад паветкай на прыцаркоўным пляцы. Цяпер жа прыпынкавых слупкаў многа: адзін па ветачцы ў Ялоўку, другі — па ветачцы ў Бандары,.. кожны ў нейкіх трыццаці метрах ад пакінутай мураванай паветкі. Я так сабе мяркую, што гэтая перастаноўка зроблена з думкай пра выгаду чакаючых аўтобусаў пасажыраў — каб яны пад паветкай, захіленыя ад сонца ці дажджу, не прыдрамалі і не праваронілі рарытэтнага цяпер аўтобуснага курса. Такое ж самае новаўвядзенне і на чарговым прыпынку — у Тайніцы.

Хадзіла калісь у Ляўкове пагаворка: Шымкі, Вейкі — вёскі велькі, Юшкаў Груд — і ўжо тут! Калі ў Ляўкова ездзіла адносна шмат аўтобусаў, Юшкаў Груд здаваўся мясцовасцю надта адлеглай. Цяпер жа, з адменай істотных аўтобусных маршрутаў цераз Ляўкова, істотнага сэнсу набірае даўняя пагаворка. Бо цяпер, каб немеханізаванаму падарожніку трапіць у згаданае Ляўкова, трэба на аўтобусе ехаць у Юшкаў Груд. І ўжо тут!

У Багнюках зарастае ўсялякай флорай колішняя эскаэраўская база. Калі б быў там крыху сырэйшы грунт, расла б крапіва, але там у прынцыпе пясочак і ў пазнаватую восень дрэмлюць за шырока адкрытымі ўсялякімі праёмамі прысыхаючыя дужманыя маслюкі. Ад былых аб’ектаў сельскагаспадарчага прагрэсу захаваліся ў прынцыпе сцены, сям-там кроквы, дзе-нідзе латы. Нікім цяпер не турбаваныя „адпачываюць” яны на ўлонні прыроды; час наводзіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF