Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

Гідра бюракратыі

Міраслаў ГРЫКА

Рэальнай атрутай любога грамадства з’яўляецца шматгаловая гідра бюракратыі. Адарвеш ёй галаву, а ўжо на яе месцы расце некалькі новых: устаноў, філіялаў і іншых адміністрацыйных клонаў. З бюракратычнай рэпрадукцыяй не даюць сабе рады разленаваныя дэмакратычным выбарам урады, ні тыя аўтарытарныя, ставячыя сваіх грамадзян па стойцы „смірна” абвесткамі гіперактыўных дэкрэтаў. Ні тое, ні другое не можа абысціся без арміі чыноўнікаў, адміністратараў, кансультантаў і саветнікаў, сакратароў, інспектараў і іх кантралёраў. Калі ў дзяржаве ёсць здаровы лад, захоўвае яна правільны баланс паміж неабходнасцю выканання грамадзянскіх абавязкаў да сябе і аховай свабод і правоў усіх грамадзян. У гэтым выпадку бюракратычная балячка не знаходзіць для сябе пажыўнага рэчыва, і па вялікай частцы чэзне. А рэзкае павелічэнне дзяржаўнага апрата з’яўляецца сігналам, што дзяржава трашчыць па швах. І так ёсць у той час, калі адносіны паміж дзяржавай і кіруючымі і кіраванымі становяцца ўсё менш яснымі. Гэта адбываецца, калі ролю дзяржавы бярэ на сябе аўтарытарны рэжым, што прыводзіць да збояў у зносінах паміж ёй і грамадскасцю. Тады ролю пасрэдніка прымае бюракратычны апарат. Хоць ён з’яўляецца пасрэднікам ад імя дзяржавы, але гэта не дзяржава — як заўсёды атрымліваецца — раздзяляе пасады і бенефіцыі, але актуальная ўлада. І такім чынам гэта чыноўнікі маюць справу з аднабаковым пасрэдніцтвам, якое аснавана на эканоміцы часовага прыбытку без уліку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF