Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

Пажыццёвае зняволенне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пакуль праваабаронцы ўсёй Беларусі няспынна змагаюцца за адмену смяротнага пакарання, ёсць значная групоўка надзвычай уплывовых людзей, якія ўжо даўно выступілі за пажыццёвае зняволенне. І выбралі яго найперш для сябе. Гэта асаблівы тып самапакарання — зняволенне выбранае для сябе. Зняволенне ўладай. Зняволенне, ад якога не вызваліць ніхто і нішто.

Днямі аўтарытэтны амерыканскі часопіс „Forbes” назваў кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна найбольш уплывовым чалавекам свету. Трэба меркаваць — гэта вяршыня яго палітычнай і чалавечай кар’еры. Такое ўганараванне надзвычай задаволіць маскоўскага ўладара, у гэтым няма сумневу. Уладзімір Пуцін ужо выйграў для сябе чэмпіянат свету па футболе, выйграў для сябе алімпійскія гульні, цяпер вось такое прызнанне. Выбар „Forbes”, дарэчы, падаецца слушным. Ну сапраўды, хіба можа амерыканскі прэзідэнт Барак Абама быць на вяршыні гэтага рэйтынгу!? Трапіўшы на вышэйшую пасаду сваёй краіны, сацыяліст па светаглядзе Абама проста мучыцца, такое ўражанне, што цэлы час у разгубленасці і не ведае, што рабіць у няпростых варунках і выкліках рэчаіснасці. Перыяд яго кіравання — гэта такі амерыканскі „брэжнеўскі застой”. Але дакладна вядома, што Абама праз два гады адмучыцца і будзе сядзець дзе-небудзь на сваёй віле ці ранча. У горшым разе перажыве можа пару якіх дробных непрыемных судовых працэсаў. А яшчэ праз пяць гадоў пра яго ўсе забудуцца, зрэдку ўспамінаючы перыяд няздарнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF