Ніва № 45 (3000), 10 лістапада 2013 г.

Проста цягнула мяне ў царкву

Аляксей МАРОЗ

Размова з праваслаўным архіепіскапам Лодзінскім і Познаньскім СІМАНАМ (Раманчуком), першым па мітрапаліце Саве архіепіскапам Праваслаўнай царквы ў Польшчы

— Шчыра дзякуем Вам, уладыка, за сардэчныя віншаванні, якія Вы даслалі з нагоды святкавання намі юбілею «Нівы». Мы рады, што Вам, пастаяннаму чытачу нашай газеты, блізкія беларускія справы і лёс беларусаў. Калі летам гэтага года Вы пабывалі ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды святкавання 1025 гадавіны Хрышчэння Русі, наведалі Вы ў Мінску тыя месцы, дзе Вы вучыліся, жылі і адпачывалі, будучы студэнтам беларуска-рускай філалогіі. Якія думкі кружыліся тады ў Вашай галаве?

— Адзін раз чалавек бывае маладым і таму слязінка закруцілася ў маім воку, калі я пасля так доўгага перапынку прайшоўся па дарозе, па якой хадзіў у Мінску з інтэрната на заняткі. Мяне нават упусцілі ў пакой у інтэрнаце, дзея я жыў, а з акна маёй гасцініцы было відаць дахі былога філфака, дзе я вучыўся, і маёй бібліятэкі, дзе я многа займаўся. Я ўспамінамі вярнуўся ў гады маёй студэнцкай моладасці, ад якой засталіся добрыя і мілыя ўспаміны. У Мінску я правёў самыя шчаслівыя гады майго жыцця, а тады вучыліся там студэнты з розных краін, розных нацыянальнасцей і розных колераў скуры. І не было паміж намі ніякай варожасці. Калі паміж студэнтамі былі нейкія недаразуменні, дык хутчэй за ўсё з за дзяўчат.

— Што спрычынілася, што Вы, выпускнік Педагагічнага ліцэя ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF