Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

Адчуванне памежжа

Іаанна ЧАБАН

Гісторык мастацтва, рукадзельніца Іаанна Мікоўская і філолаг, фалькларыстка Агнешка Банась штодзень пражываюць у найпрыгажэйшым у свеце Кракаве. Абедзве мераюць час сваёй меркай, таму не здзіўляе, што ўжо чарговы раз наведалі надта адсталую Крыншчыну. Вельмі адчувальны тут дух мінулых стагоддзяў заманіў падарожнічаючых уздоўж усходняй мяжы дзяўчат. Як самі кажуць, у такіх месцах сустракаюць яны тое, чаго нідзе больш не пабачыць, не адчуць.

Так відавочныя ў Крынках сляды разнароднасці і згоднага суіснавання некалькіх рэлігій і нацый заставілі іх задумацца і засумаваць па ідылічнай краіне адкрытасці на другога чалавека. І задаюць яны сабе пытанне: дзе гэта ўсё прапала?..

Іаанну вельмі цікавіць тое, што засталося, перадусім старэйшыя людзі.

«Гэта, мабыць, звязана з перыядам жыцця, у якім я знаходжуся, — кажа яна. — Шукаю цяпер так патрэбнай мне пуцяводнай ніці, а старэйшыя людзі многа чаго ведаюць, ёсць чаму ад іх павучыцца. Быццам усюды ёсць так сама, але ўсё-такі інакш, мне якраз ідзе пра культурнае акружэнне. Характэрная ежа, гаворка, хатні інтэр’ер — гэта дэталі, якімі я захапляюся. Усюды людзі аднолькавыя. Адзінае, што іх адрознівае — гэта шкарлупіны іх уласнай культуры. Мне хочацца гэта ўсё праверыць, пазнаць. Мая прыгода з мяжой пачалася ад пошукаў матэрыяльнай спадчыны, а канкрэтна царкоўнага мастацтва і могільнікаў. Гадоў дзесяць таму я звязалася з аб’яднаннем, якое займаецца збераганнем старых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF