Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

Крыху Грыневіч і крыху наваколля

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З не надта ранішняга аўтобуса, недзе каля паловы дзевятай, злажу ў Храбалах, якія ў парывах, у 1952-54 і 1973-76 гадах, бывалі гмінным цэнтрам; цяпер вёска ў складзе Бельскай гміны. Заглядаю ў недалёкую ад прыпынку краму, яна яшчэ закрыта, але ў дзевяць мае ўжо працаваць. Гэтаксама закрыта і паштовае агенцтва ў тым жа будынку, толькі з „чорным”, значыць заднім уваходам.

Насупраць крамы амбулаторыя, якую вядзе фірма, прапісаная ў Галёнках, што ў Браньскай гміне. Перад установай некалькі легкавушак. З вёскі ў напрамку аўтобуснага прыпынку, што ў напрамку Беластока і Заблудава, спяшае маладая жанчына, якая далучыцца да чакаючай там іншай маладзіцы.

Побач амбулаторыі будынак аптэкі. Заглядаю ў акно і з немалым здзіўленнем бачу ўсярэдзіне фармацэўтку, чакаючую нейкіх уладальнікаў рэцэптаў з пуставатага на від наваколля. Калі з расхваляваных сродкаў масавай інфармацыі раздаецца лямант, што хворым цяжка дабіцца за медыцынскай дапамогай, то ў Храбалах здаецца, што медыцынскаму персаналу складана дачакацца носьбітаў захворванняў. Магчыма, што гэтак будзе выглядаць медыцынская апека над праведнікамі і ў раю...

Кіруюся ў бок Рапнева. У лесе, каля дваццаці метраў ад асфальтоўкі ў бок Зубава, цэментны крыж з надпісам „Niech będzie Bóg uwielbiony”. Але нейкага цяперашняга зацікаўлення тым знакам чалавечай рэлігійнасці, пастаўленым у 1957 годзе, не відаць; навокал гаспадарыць прырода. Вёска з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF