Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

Люблін: будаванне культурных сетак (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Платформа адкрытага грамадства Усходняга партнёрства для культуры (НАТАША) — так назвалі ў Любліне ў час ІІ Кангрэса культуры Усходняга партнёрства неафіцыйную ініцыятыву, у якой будуць згуртаваны людзі культуры і стваральнікі трансгранічных праектаў з краін ЕС і Партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Была яна створана таму, што — як сцвердзілі ўдзельнікі Кангрэса — да гэтага часу няма ні адной прадстаўнічай арганізацыі, якая яднала б мастакоў, прадстаўляючых культуру краін Усходняй Еўропы, якая давала б змест культурнаму вымярэнню Усходняга партнёрства. Ініцыятыва будзе накіравана на «развіццё супрацоўніцтва па над шэнгенскай мяжой і інспіраванне стварання аўтаномных прастор для культуры».

Аб ІІ Кангрэсе культуры УП (4-6 кастрычніка), які скончыўся спасылкай на еўрапейскую салідарнасць па над шэнгенскай мяжой і за два месяцы да палітычнага саміту УП у Вільні мы пісалі на мінулым тыдні ў «Ніве». Люблін прымаў больш за 300 мастакоў, менеджараў і аніматараў культуры, прадстаўнікоў міністэрстваў, органаў мясцовага самакіравання, няўрадавых арганізацый, навуковых колаў і сродкаў масавай інфармацыі. Удзельнікі кангрэса вырашылі ўзяць голас у бягучай дыскусіі на тэму новага апісання Еўропы. Нарады краналі тэмы: «Культура сацыяльна ангажаваная», «Культура і новыя тэхналогіі», «Культура для развіцця», «Новыя кампетэнцыі для культуры» і «Культура і самабытнасць». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF