Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

Драўляныя скарбы Падляшша

Міра ЛУКША

А перш за ўсё беларускія вёскі. Конкурс на Найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве дачакаўся дзевятага выпуску. А 90% заяўленых і ўзнагароджаных аб’ектаў было з гмін, дзе шчыльна пражывае беларуская меншасць.

На конкурс аб’екты заяўляюцца штогод гмінамі або індвідуальна ўласнікамі аб’ектаў драўлянай архітэктуры, з мясцовасцей налічваючых да 5 тысяч жыхароў — жылыя будынкі (хаты, двары, „чваракі”, домікі дарожных абходчыкаў, гаспадарчыя будынкі — свіронкі, стадолы, вазоўні, манежы і да г.п., будынкі публічнага карыстання — вакзалы, корчмы, школы, сядзібы гміных улад, гмінныя свірны, прамысловыя будынкі — ветракі, млыны, кузні, цэлыя вясковыя гаспадаркі і дварскія комплексы. Да конкурсу можна заяўляць аб’екты пабудаваныя да 1956 года ўключна. Прымаецца пад увагу стан захавання згодны з традыцыяй рэгіянальнага вясковага будаўніцтва, аб’екты малой архітэктуры (платы, калодзежы, каплічкі), акаляючая зелень, спасылаючаяся на характар будынка, захаванне інтэр’ера згоднага з лакальнай традыцыяй, а асабліва печаў.

— Дзякуючы конкурсу, у жыхароў праяўляецца гонар за тое, што раней можа лічылася праявай беднасці, і разуменне натуральнай красы, — цешыўся старшыня камісіі Антоні Масевіч (родам з Ліды), старэйшы захвальнік Музея сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, галоўнага ад 2011 года арганізатара, разам з Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства, конкурсу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF