Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

Галоўнае гэта інавацыйнасць

Міраслаў ГРЫКА

У нас быў сезонны высып вельмі ж шаноўных вылучэнняў, прaысуджваных штогод фондам Альфрэда Нобеля. Хто заслугоўвае яго, таму слава. І шмат грошай. Я не сумняваюся, што, нарэшце, будзе прадстаўлены такі гонар беларусу — Беларусі належыцца гэта здаўна. Хапае там здаравенных галоў — матэматыкаў, фізікаў, хімікаў, інжынераў. Гэта ўсяго толькі пытанне часу, калі хтосьці з іх аб’явіць ўсяму свету сваю «эўрыку». Інтэлектуальны патэнцыял беларусаў не меншы, чым у французаў і амерыканцаў. Гэтак жа, як латышоў, эстонцаў і літоўцаў. Справа ў грашах. Дакладней, у іх адсутнасці. Як вядома, багатыя могуць больш. Навуковыя даследаванні каштуюць дорага. Могуць сабе на гэта дазволіць вялікія карпарацыі або субсідаваныя ўрадамі або буйным капіталам універсітэты і навукова-даследчыя інстытуты. Напрыклад, амерыканскі ўніверсітэт Гарвард мае бюджэт крыху меншы чым бюджэт Эстоніі. Тым не менш, менавіта ў гэтай трохмільённай краіне мае хутка здзейсніцца рэвалюцыя інфармацыйных тэхналогій. З пункту гледжання колькасці жыхароў ёсць там больш інфарматыкаў чым у ЗША і Японіі разам узятых. Пры такой сцісласці мазгоў, зіхацеючых канкурэнтаздольнымі ідэямі, павінен наступіць якасны скачок, параўнальны з рэвалюцыйнымі наступствамі распаўсюджання персанальных камп’ютараў, мабільных тэлефонаў або інтэрнэту. Той факт, што іх стваральнікі не былі ўзнагароджаны нобелеўскім лаўрам тлумачыць толькі адно: яны проста па-наватарску разгледзелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF