Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

Цывілізацыйны выбар

Віктар САЗОНАЎ

Ці думала кіраўніцтва Расіі, калі рабіла стаўку на Януковіча, што пад яго кіраўніцтвам Украіна яшчэ раней можа апынуцца ў цесных стасунках з Еўрасаюзам, чым пры Юшчанку? Думаю, Пуцін гэтага не мог уявіць нават у страшным сне. Ідэі аранжавай рэвалюцыі жывуць і перамагаюць. І што з гэтым рабіць Расія не ведае.

Ёсць, праўда, на Украіне крыху прарасійскі Крым. Можна яго падключыць. Ёсць спрэчныя пытанні па Чарнаморскім флоце. Можна пастарацца пагуляць паперамі СНД. Можна нават увесьці войскі, як у Грузію. Толькі які сэнс? Ну ўвялі ў Грузію. І што? Грузіны ўсё адно выбіраюць Еўрасаюз. Бо гэта не толькі эканамічны інтарэс, хоць і яго нельга не ўлічваць. Гэта цывілізацыйны выбар: Еўропа ці Азія? Вось як стаіць пытанне. І калі ўкраінскі народ лічыць сябе еўрапейскім, то і адказ на яго відавочны. Хоць ты Юшчанку скідвай, хоць Цімашэнку нейтралізуй, хоць Януковіча рабі прэзідэнтам.

Расія так і не можа вызначыцца, хто ж яна — Еўропа ці Азія. Яна ўвесь час сцвярджае, што нешта сярэдняе і ўсё больш губляе Еўропу. А Азія яе ніколі не прызнавала сваёй, і ніколі не прызнае. Расіі зараз не трэба шкодзіць Украіне. Расіі зараз трэба браць прыклад з Украіны і крочыць яе шляхам. Але яна на гэта не здольная. Прынамсі сёння.

Мы, беларусы, зараз сіратліва застаемся разам з рускімі разграбаць азіяцкія справы. Вялікага аб’яднання так званых усходніх славян, якія будуць вызначаць галоўныя пазіцыі ў Сярэдняй Азіі, мець там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF