Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

ХХ «Бардаўская восень»

Аляксей МАРОЗ

Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2013» быў падвядзеннем вынікаў фестывалю на працягу дваццаці гадоў, пачынаючы з яго вытокаў. Сёлетні юбілейны выпуск, які праходзіў ад 24 да 27 кастрычніка, ахапіў Бельск-Падляшскі, Беласток, Гайнаўку, Нараўку, Нарву і Шчыты-Дзенцялова. У час канцэртаў выступілі лепшыя гурты розных выпускаў фестывалю. «Бардаўская восень» стала вядомым брэндам на Беласточчыне і ў Рэспубліцы Беларусь, адкуль прыязджаюць выканаўцы і зоркі гэтага музычнага мерапрыемства.

Першы галоўны арганізатар «Бардаўскай восені», якая ладзіцца ў Бельскім доме культуры з 1994 года, Багдан Сіманенка так заяўляе пра ініцыятыву стварэння бардаўскай імпрэзы:

— Ідэя «Бардаўскай восені» ўзнікла спантанна, у крузе трох асоб. Мы з Юркам Асеннікам і Тамашом Андраюком хацелі наладзіць нейкае новае мерапрыемства. Бачылі, што ў Гайнаўцы адбываецца Фестываль царкоўнай музыкі, у Беластоку ладзяцца іншыя мерапрыемствы і падумалі пра сваю імпрэзу ў нашым горадзе Бельску. Барды перасталі выступаць на «Басовішчы» і мы рашыліся арганізаваць імпрэзу для бардаў. У мяне былі кантакты з выканаўцамі ў Беларусі, якія прыязджалі на «Басовішча» і мы рашылі запрасіць іх у Бельск. Калі наладзілі першае мерапрыемства, сталі ладзіць чарговыя, — сказаў мне былы старшыня Звязу беларускай моладзі Багдан Сіманенка. — Зараз бачым, што ідэя «Бардаўскай восені» апраўдалася. На сцэне і сярод публікі пануе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF