Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

Зоя Майстровіч вучыла беларускай мове і саломапляценню

Аляксей МАРОЗ

Зоя Майстровіч з Рудутаў Арлянскай гміны часта прымае ўдзел у майстар-класах па саломапляценню. У час сустрэч знаёміць таксама са сваёй паэзіяй, мясцовымі легендамі і песнямі. Дома выплятае з саломы, а ў вольны час піша вершы для сямейнікаў і наступных пакаленняў. Спадарыня Зоя асабліва любіць спатыкацца з моладдзю, якой расказвае аб колішнім жыцці, чытае свае вершы і перадае свае ўмеласці па саломапляценню. Апошнімі гадамі стала яна пастаянным госцем Музея малой айчыны ў Студзіводах, часта пабывала ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах. 4 кастрычніка сустрэча з Зояй Майстровіч была наладжана ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, на якую прыйшлі вучні чацвёртага класа Падставовай школы ¹ 6 у Гайнаўцы, разам з іх настаўніцай беларускай мовы Людмілай Грыгарук. Спатканне, у час якога Зоя Майстровіч пазнаёміла сабраных са сваімі вершамі і «Легендай аб Антонавай грушы», а таксама вучыла саломапляценню, было арганізаванае музейнай бібліятэкаркай Анджалінай Масальскай у рамках праекта «Кірыліцай пісанае», у ходзе якога ладзяцца спатканні з беларускімі пісьменнікамі, гісторыкамі і іншымі творчымі асобамі, што карыстаюцца кірыліцай у сваёй працы або асабістым жыцці.

Анджаліна Масальская на адкрыцці сустрэчы сказала многа цёплых слоў аб паэтэсе і рукадзельніцы Зоі Майстровіч. Звярнула яна ўвагу на яе паэтычны талент, ангажаванасць у збіранні песеннага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF