Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

Усё з любоўю

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Злыдні, «чорныя характары» — Зампаліт у «Жыве Беларусь!» Кшыштафа Лукашэвіча (сааўтар сцэнарыя, актывіст апазіцыйнага «Маладога фронту» Франак Вячорка) і святар Тырэзій у «Антыгоне» беластоцкага Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў рэжысуры Агнешкі Карыткоўскай-Мазур. Асабліва з гэтых роляў ведаюць беластачане акцёра мінскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Алеся Малчанава. У жыцці ён цёплы, добразычлівы і адкрыты чалавек. Яны маглі пераканацца ў гэтым на сустрэчы, якая адбылася з ім у Дыскусійным клубе Згуртавання дзеля дзяцей і моладзі — навучэнцаў беларускай мовы АБ-БА ў дзейнічаючым з пачатку мінулага года «Склепе з културай» у беластоцкай Пачатковай школе № 4.

На сустрэчу Алесь прыехаў на ровары. Дарэчы, ад часу як з’явіўся ў Беластоку ў верасні з нагоды супрацоўніцтва з драматычным тэатрам, рухаецца толькі на ім. Ён прызнае, што яго любімым месцам для адпачынку з’яўляецца Крым. Вядзе старонку на фейсбуку на беларускай мове. Акцёрствам займаецца на працягу чатырнаццаці гадоў і з’яўляецца адным з самых вядомых акцёраў у Мінску. Але так было не заўсёды ў яго дарослым жыцці, было і так, што ён быў настаўнікам у пачатковай школе. Сустрэчу ў дыскусійным клубе АБ-БА пачаў з прызнання:

— На працягу чатырнаццаці гадоў маёй кар’еры (тут ён засмяяўся — М. Х.) гэта мая першая сустрэча з гледачамі. Я не даю згоды на такія публічныя сходы, таму што яны павінны адбывацца з канцэптуальнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF