Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

Начальства без адказнасці

Васіль САКОЎСКІ

Хутка мінула сёлетняе лета. Ды і было яно нейкае трывожнае: то халаднаватае, то спякотнае і з катаклізмамі. Не ўспелі мы нацешыцца нашай зялёнай выспай, як неяк раптоўна стала траціць яно свае вясеннія колеры і адплываць у сінюю даль. Нам асталася восень і крызіс, якога канца і краю не відаць. А з ім, вядома, рост цэн на тавары і прадукты ды беспрацоўе. Найгоршая бяда, канешне, беспрацоўным. Мала радасці і ў тых, якія маюць яшчэ працу, але з дня на дзень могуць яе страціць. Ды і заробкі часценька вельмі скупенькія, галаднаватыя. І так аж да шэсцьдзесят сёмага года жыцця... калі зможаш у такіх умовах дажыць, чалавеча...

А мела быць так цудоўна і справядліва — заходняя дэмакратыя: праца лёгкая, змеханізаваная, заработкі прыстойныя, заходнія. Крыўды, адным словам, ніякай, бо бараніць працоўны люд будуць не нейкія прахадзімцы, а законныя і справядлівыя капіталістычныя законы. І так весела і аптымістычна аж да самой пенсіі, якая мела быць не так ужо і за гарамі. А ўжо на капіталістычнай пенсіі адна толькі благадаць і раскоша чакае — паспявай толькі „інкасаваць” свае кроўныя з усіх пенсійных „філяраў” і выбіраць на глобусе месцы, дзе яшчэ не быў, ды прамай наводкай дуй туды. Так мела быць — і мы, старапартфельныя пенсіянеры, сталі нават зайздросціць тым новапартфельным. А рабіць гэтага не варта. Бо зайздрасць рэч нядобрая, нехрысіцянская яна. Магчыма менавіта яна і зашкодзіла нашым будучым пенсіянерам. Усё стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF