Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

Ліпскае саракагоддзе

Іаанна ЧАБАН

У чым заключаеццца сутнасць сапраўднага шчас ця? У працавітасці, спалучанай з талентам, пашанай да другога чалавека і ўласнай культурнай спадчыны. Хто не верыць, няхай прыедзе ў надбобранскі Ліпск і сустрэнецца з яго элегантна скромнымі, шчырымі і надта ветлівымі жыхарамі. Маленькі, ціхі гарадок смела можна назваць басейнам жывых традыцый рэгіёна. Шчаслівыя ліпшчане, як мурашкі, безупынна даследуюць і перадаюць наступным пакаленням народныя звычаі, пякуць гускі і караваі, плятуць саламяныя павукі, папяровыя вянкі і лазовыя кошыкі, ткуць, вышываюць, мярэжаць, вырэзваюць з паперы і дрэва, распісваюць велікодныя яйкі і, канешне, спяваюць.

Творы іх рук, галасы і старыя абрады вядомыя далёка па за межамі рэгіёна. Гэта дзякуючы, між іншым, калектыву „Ліпск” мясцовага дома культуры і сувальскаму аддзелу Аб’яднання народных творцаў (АНТ), якім толькі што споўнілася сорак гадоў. Нядаўна адбыліся юбілейныя святкаванні, да ўдзелу ў якіх былі запрошаны прадстаўнікі гміннай і маршалкоўскай упраў, выпрабаваныя часам сябры і новыя знаёмыя — аднадумцы юбіляраў.

Віншаванні на рукі мастацкай кіраўнічкі „Ліпска” Барбары Тарасэвіч і ўсіх спявачак, якія адначасова з’яўляюцца членамі АНТ, пераказалі, між іншым, працаўнікі Сувальскага асяродка культуры. Яны — фанаты і зберагальнікі аўтэнтычнай традыцыі, а заадно арганізатары фальклорных мерапрыемстваў — прызналіся, што не уяўляюць сабе такога роду імпрэз без удзелу ліпскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF