Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

ЛЮБЛІН: стваранне культурнай сеткі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На працягу трох дзён (4-6 кастрычніка) у Любліне ў час семінараў і дыскусій вяліся размовы аб развіцці культуры, новых тэхналогіях і кампетэнцыях, самабытнасці ў культуры і сацыяльнай ангажаванасці культуры. На ІІ Кангрэс культуры Усходняга партнёрства прыехалі госці з шасці краін-удзельніц праграмы УП (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і балканскіх краін. Пачынаючы сёлетні Кангрэс дырэктар аддзела культуры люблінскай мэрыі, шматгадовы культурны менеджар Міхал Карапуда заявіў:

— Еўропа не можа быць зведзена да адной, зачыненай катэгорыі, таму што яна ў бясконцым працэсе самастварэння.

На яго думку, Еўропа не можа быць выключна кантынентам, палітычным арганізмам, эканамічным саюзам, калекцыяй гістарычнага вопыту, ані ідэяй або наборам ідэй:

— Пытаючыся пра сумесную прастору, інтэграцыю, мы не можам забываць аб межах — яшчэ жыццяздольных «шнарах» гісторыі. Як затым будаваць еўрапейскую супольнасць і еўрапейскасць нашых мясцовых супольнасцей? Мы хочам асноўвацца на культурныя каштоўнасці, на дыялог грамадскасцей праз межы, на стварэнні месц пасярэдніцтва і абмену. Гэта нялёгкая місія, доўгатэрміновая, з непрадказальнымі і не зусім адчувальнымі вынікамі. Аднак мы падзяляем агульнае перакананне, што яна павінна быць прынята — у пошуках страчанага сэнсу адзінай Еўропы.

Гэтай заяве — як і ўсяму Кангрэсу — прыслухоўвалася ў гэты раз (гэтак не было падчас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF