Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

Пошукі Беларусі ў Беларусі

Міра ЛУКША

Ганна Кандрацюк дала загаловак сваёй новай кнізе „Беларусь. Любоў і маразм”. Дык што — любоў ці маразм вызначае сённяшняе жыццё беларусаў? У кнізе рэпартажаў змешчаны 21 тэкст. Гэты рэпарцёрскі зборнік распавядае аб краіне, якую мы маем побач, здавалася б, знаёмай, аднак не зусім вядомай у Польшчы і палякам. Аўтарка ад дваццаці гадоў працуе журналісткай тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”, і тут друкаваліся гэтыя (цяпер крыху перапрацаваныя) рэпартажы з многіх яе падарожжаў у Беларусь. Гандзя назірала правінцыю Беларусі на працягу пару дзесяткаў гадоў, сачыла за пераменамі, пыталася ў мясцовых, ілюзорнасць адфільтроўвала ад праўды праз уласны вопыт і ўражлівасць.

— Перш за ўсё, ад пачатку і да канца, для мяне Беларусь — гэта любоў, гэта людзі і частка маёй душы. Такія рэпартажы не ўзнікнуць, калі чалавек абыякава ставіцца да таго, што піша. У мяне з маімі героямі заўсёды ёсць нейкая амаль магічная сувязь, — прызналася Ганна Кандрацюк на прамоцыі сваёй кнігі ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа вечарам 17 кастрычніка.

Ганна Кандрацюк нарадзілася ў вёсцы Кутлоўка Нарваўскай гміны на Падляшшы. Закончыла беларусістыку ў Варшаўскім універсітэце (магістарская праца па творчасці Наталлі Арсенневай). Раней выдала тры кніжкі: „W stronę Tarasiewicza” (два выданні, у 2002 і 2004); „Царская трызна” (2007); „Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.” (2010). Акрамя чатырох кніжак яна выдала ў 2005 годзе кампакт-дыск з запісам старых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF