Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

Клік-клік

Міраслаў ГРЫКА

Агульнапрынятае меркаванне, што палітыка, — у строгім сэнсе гэтага слова, — улада разбэшчвае, выклікае дрэнныя інстынкты і глушыць вышэйшыя пачуцці, пацвярджаецца паводзінамі і выказваннямі многіх дзяржаўных чыноў. Але датычыць гэта не толькі кіраўнікоў дзяржаў, урадаў або буйных партый. Ніжэйшую іерархію (улады), таксама святароў агорнутых расамі, у роўнай ступені яна прыпсоўвае. І чым больш прыпсоўвае, тым больш гавораць яны бесталковых недарэчнасцей, што акурат мне не дзіўна, таму што гэта добравядомы на працягу стагоддзяў метад заглушання смуроду разбэшчанасці. Усіх гэтых глупстваў, што выказваюць польскія палітыкі, тыя з высокага класа і ніжэй, з левага, правага боку, у праве і па за законам, не палічыш. Я ўжо і не лічу, бо дастаў ад гэтага нястраўнасці. А я так стараўся весці здаровы лад жыцця! Часопісаў, крайне правых ці левых, цураюся. Ад вестак у тэлебачанні бягу як ад кіпню. Наіўны, я думаў, што схаваны ў лясной глухамані і наднарваўскіх туманах, буду вольны ад палітычных сварак і інтрыг. А дзе там! Польская рэчаіснасць дагнала мяне ў час шпацыру па лясных прасеках. Наткнуўся я там на газету аднабаковага правага толку. З загалоўкам зверху. Мяркую, аднак, што чытач меў вельмі левыя перакананні. Ну, хіба што здрадзіў правую справу! Аб падрабязнасцях гэтага палітычнага інцыдэнту нават не заікнуся. Але, каб зрабіць яго збалансаваным, дзіўнай іроніяй лёсу, я наткнуўся ў той жа дзень на гэтак жа зганьбаваны артэфакт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF