Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

Мужчына — гэта песня...

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„Мужчына не ўмее жыць рэччу сярод сцен, мужчына — гэта песня, а не проста надпіс „М”, — спявалася неяк у старым хіце рок-гурту „Цэнтр”. Канец дваццатага стагоддзя, і яшчэ больш бягучы час прайшлі пад знакам татальнай страты мужчынскасці. Беларускія мужчыны сёння — гэта ў пераважнай большасці баязліўцы і канфармісты. Яны баяцца ўсяго — прэзідэнта, начальніка на сваім працоўным месцы, кантралёра, кожнага чалавека ў форме — не толькі міліцыянта, але і вайскоўца, і нават чыгуначніка ці пажарніка, калі тыя ў службовай фуражцы. Але больш за ўсё на свеце беларускія мужчыны баяцца сваіх жонак. Жонкі вызначаюць калі ім можна паехаць на рыбалку, ці можна выпіць куфаль піва з сябрамі, у колькі яны мусяць выйсці і вярнуцца дадому, рэгламентуюць колькі грошай і на што яны могуць патраціць. У гэтым сэнсе грамадства Беларусі надзвычай матрыярхальнае. Так што на выяўленне сваёй грамадскай пазіцыі ў гэтых мужчын зусім няма ніякага права і шанцаў. Сваю прыніжанасць, зацюканасць, прыгнечанасць яны звычайна выяўляюць у агрэсіі да слабейшых навакольных, свой страх хаваюць і апраўдваюць тым, што яны нікому не вераць, што ад іх нічога не залежыць і што ўсе ўсё роўна іх падмануць. Таму, маўляў, нікуды яны не ўмешваюцца і нічога іх не кранае, не датычыць. Калі з вечара на такога мужчыну накрычыць жонка, а з раніцы начальнік на працы, то ён пойдзе і абавязкова аналагічна накрычыць на сваіх падначаленых. А калі падначаленых у яго зусім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF