Ніва № 43 (2998), 27 кастрычніка 2013 г.

Малыя беларускія арэшкі

Аляксей МАРОЗ

У Непублічнай падставовай школе ў Арэшкаве Дзень настаўніка адзначылі 15 кастрычніка і быў ён спалучаны з пасвячэннем наймалодшых вучняў у першакласнікі. На плечкі дзетак вялікі аловак ускладала новая дырэктар школы Тамара Крайнік, якая выдатную большасць свайго прафесійнага жыцця — з 1978 года па 2000 год — прысвяціла менавіта Падставовай школе ў Арэшкаве. Вярнулася сюды пасля 13-гадовага перапынку, калі была дырэктарам Публічнай гімназіі ў Дубінах, каб з новай ангажаванасцю і новымі сіламі працаваць у карысць арэшкаўскай школы і мясцовага грамадства. Памянялася таксама вядучая школу ўстанова. Непублічную школу ў Арэшкаве зараз вядзе Асветнае аб’яднанне дапамогі пакрыўджаным і інвалідам «Адукатар» з Ломжы, якое курыруе шмат непублічных школ на Падляшшы і па за рэгіёнам.

— Мне вельмі прыемна было, калі бацькі звярнуліся да мяне з запытаннем ці я не згадзілася б стаць дырэктарам непублічнай школы. Гэта было для мяне свайго роду вылучэннем, а на станоўчае рашэнне (сп. Крайнік была дырэктарам арэшкаўскай школы ў 1991-2000 гг. — А. М.), мела мая эмацыянальная сувязь са школай і мясцовым насельніцтвам, з якім я добра пазнаёмілася працуючы тут 22 гады. Тут таксама мая Бацькаўшчына, бо выводжуся я з Доўгага Броду, — сказала дырэктар Тамара Крайнік.

Школьнае мерапрыемства пачалося з выступаў наймалодшых дзетак. Пасля дырэктар пасвячала наймалодшых у першакласнікі. Пазней са сцэнкамі і вершамі запрэзентаваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF