Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Наш святы пакутнік з Палічнай (ч.2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Згодна з вяскова-патрыярхальнай традыцыяй, мае субяседнікі, палічнюкі, накіравалі не да сваячкі святога па крыві, толькі да яе мужа Яна Казачука. Прыпушчанскі народ чамусьці больш цэніць мужчынскі інтэлект.

— Як вы даведаліся пра святога? — пытаем у Янкі Казачука з Гайнаўкі.

— Усё дзякуючы Яраславу Харкевічу. Ён усё раскапаў. Прыехаў у Палічну і пытае ў людзей. Дык яны направілі яго да нас, у Гайнаўку. Ён думаў, што святы Юры — гэта родны брат майго цесця. Я падумаў, і кажу — не, немагчыма такое. Бо цесць мой з 1912 года. А той святы на трыццаць гадоў старэйшы. Дык мы ўжо супольна дайшлі, што гэта не дзядзька, а брат дзеда маёй жонкі будзе.

У сям’і Казачукоў не было ніякіх сумненняў, што святы гэта іх продак. Яраслаў Харкевіч прывёз з сабой здымак. Як глянулі — пазналі.

— Я паглядзела і адразу ажыў мне дарагі вобраз, — кажа Ніна Казачук. — Ён вельмі падобны на майго тата. Адразу ведала, што мы — сям’я. У яе роднай хаце пагадвалі, што быў калісьці ў родзе бацюшка. І што загінуў недзе далёка ў Расіі.

— Яраслаў Харкевіч парадаваў нас яшчэ адной добрай навіной, — дадае Ян Казачук. — Ён сказаў, што ў Літве жыве ўнучка святога. Матушка Ала.

У сям’і матушкі Алы памяталі пра Палічну, вёску іх дзеда, якая знаходзілася ў Белавежскай пушчы. Шукалі яе шмат разоў на карце. Толькі чамусьці не падумалі, што Палічна можа быць на польскім баку! Сем’і сустрэліся ў час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF