Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Універсалізм Зэнка з Гайнаўкі

Іаанна ЧАБАН

На першы погляд здаецца, што гэта абразкі купленыя на базары ў нейкай усходняй дзяржаве. Жывыя, выключна рашучыя колеры і формы, мноства розных, зусім неспадзяваных і не падыходзячых да сябе дэталяў, недахоп асноўных прапорцый.

Гэтыя далёкаўсходнія, амаль азіяцкія ў смаку выяўленні, нарадзіліся на Гайнаўшчыне ў другой палове дваццатага стагоддзя ў галаве Зэнка, а дакладней Іларыёна Данілюка з Каменя. У эпосе рынкавай сціпласці краіны размалёўваў ён падгайнаўскія хаты вядомымі з вясковых панадворкаў і загуменняў кветкамі ці макаткава-карцінкавымі, рамантычнымі аленямі і лебедзямі. Сцены гайнаўскіх вілаў у пачатку васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя запаўняліся дэкорам, напэўна тоесным са стылем быцця і жыцця іх гаспадароў. Згаданыя вясковыя матывы перапляталіся з моцнымі акцэнтамі гарадскога сацрэалізму, а таксама з марамі пра дабрабыт і адпачынак у блізкім і далёкім замежжы. Іх стваральнік, як і самыя творы далёка выходзілі па за прынятыя і даступныя стандарты. Зэнэк існаваў без уласнага адрасу, хаты, працаваў часта толькі за міску стравы і начлег. Ахвота публічна адкрыць надта ўражлівую натуру і пакінуць трывалы творчы след перамагала пачуццё неабходнай стабілізацыі і прадбачлівай будучыні. Зваротам да ідэалізаванага свету сытасці і шчасця самародны мастак паспяхова здабываў шматлікіх заказчыкаў — прыхільнікаў сваёй творчасці. Радуючыя вока і душу аўтарскія малюнкі пакрывалі, бывала, усё, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF