Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Пячэнне бульбы з Наталляй Арсенневай і Міколам Дварэцкім

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

* * *

Прамінула гарачае лета,

А ўжо й восень глядзіць у вакно.

Так у 1982 г. пісаў Мікола Базылюк (Дварэцкі). У апошнюю суботу верасня (28.09.) беларусы Трыгарада сустрэліся на традыцыйным ужо пячэнні бульбы ў сопацкім лесе па вуліцы Мікалая Рэя. Кожны забраў з сабой, што меў, у асноўным дары лета — апрача бульбы — яблыкі, вінаград, агуркі, памідоры, цыбулю, вясковае масла ды да таго свае напіткі — віно з шыпшыны дзядзькі Часлава, слівавіца Алеся. Пячэнне бульбы ў нас заўсёды спалучаецца з развітаннем з летам і вітаннем залатой восені.

Здаецца ўжо цяжка сабе ўявіць інакш сустрэчу нашага асяроддзя, распыленага па Памор’і пасля лета, як не на супольным пячэнні бульбы. Праўда, апошнімі гадамі мы яшчэ сустракаліся раней, у канцы жніўня ці ў пачатку верасня, на „дажынках” таксама ладжаных у сопацкім лесе на „дзялцы” Часлава Мекіна, але ў гэтым годзе спалучылі адно з другім. Праўда, некаторых напужалі вераснёўскія халады і дажджы, але сабралася нас каля 20 чалавек — ва ўзросце ад 2 да 82 гадоў.

Ад пачатку нашых восеньскіх сустрэч заўсёды нашым вогнішчам і пячэннем бульбы займаўся Яўген Іванюк, які пару гадоў таму назад з’ехаў на Беласточчыну. Таму, калі нам асабліва нешта не ўдаецца, Яўген усплывае ў нашай памяці самым найлепшым словам. Так было і гэтым разам. Надвор’е было асаблівае — холадна, раз-пораз свяціла сонца наперамен (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF