Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Усход культуры — беларуская сцэна (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Амаль ва ўсіх маштабах беластоцкага фестывалю «Усход культуры — Іншае вымярэнне» (25-29 верасня) з’явіліся беларусы. Аб некаторых падзеях, звязаных з іх удзелам, мы пісалі ў папярэднім выданні «Нівы». Таксама прысутнічалі яны ў вымярэннях: музыка, танец і мода. Дзякуй Максіму Жбанкову хапіла разважанняў аб сучаснай сітуацыі беларускай культуры. Натоўпы былі ў Беластоку на адкрытай прэм’еры «Антыгоны». Таксама натоўпы сабраліся ў беластоцкім кінатэатры «Форум» на канцэрт легендарнага гурту «Тройца» з Мінска і культавага ўжо барда Тодара (Зміцера Вайцюшкевіча), які выступіў разам з іграючай ад дваццаці гадоў падляшскай «Чарамшынай».

Стыль «Тройцы» часта называюць «фолк-ф’южн з дамешкай музыкі свету». Этна-трыо «Тройца» ўзнікла ў 1996 годзе, а яго заснавальнікам і мастацкім кіраўніком з’яўляецца Іван Кірчук. Ідэя групы прыйшла, калі збіраў ён этнаграфічныя матэрыялы ў беларускіх вёсках. Вырашыў папулярызаваць народныя песні і ўключыць іх ва ўніверсальную музычную культуру. Назва групы спасылаецца не толькі на колькасць членаў каманды, але і на рэлігійны тэрмін, які мае падкрэсліць украраненне групы ў нацыянальнай традыцыі. Іван Кірчук, антраполаг і этнолаг, званы шаманам сцэны, у размове з «Нівай» успамінаў пачаткі працы групы — сёння ўжо легенды:

— У той час, калі прыйшла ідэя стварыць групу, якая будзе працаваць у рэальным фальклоры, але з некаторымі ўплывамі сучаснай музыкі, ужо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF