Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Юбілей Вольгі Грыцук — 90 гадоў

Сяргей ЧЫГРЫН

Пачну з верша. Гэты верш нядаўна мне даслаў выдатны наш паэт, даследчык беларускай культуры, краязнавец Сяргей Панізнік. Верш прысвечаны слаўнай беларусцы Вользе Грыцук з Канады. Эпіграфам верша служаць радкі Вольгі Грыцук з дому Дуброўскіх: „Мая радзіма — Дзісеншчына... І я не магу зразумець тых, хто лёгка забываецца на сваю зямлю, сваю мову, на ўсё, што робіць чалавека чалавекам”. А верш гучыць так:

Жыла ў Дзісне з Дуброўскімі, Ластоўскімі,

Тут чула Жаўняровіча псалмы...

Дасюль Дзісна ні крыгамі, ні войскамі

Не змецена: тут Адзігітрыя і мы.

Да Друі, да Лявонпаля, да Браслава

Схіляюцца чупрыны курганоў.

І сёння ёй, Васільеўне, прыўкраснага

Тут вельмі многа для паромаў-сноў.

Дарожкаўскую вуліцу з каштанамі,

Муры, капліцу помніла дзяўчо...

...Пранесліся нягоды — ураганамі

І пад спадзеў падстаўлена плячо.

Каханейка пякучае не стоміцца

Збіраць сляды дзяцінства ля Дзвіны...

Ёй здзейсніцца Дзісна! Вярба памоліцца,

Каб наша суайчынніца-патомніца

Прыйшла на фэст пад родныя званы.

Вядома, прыйдзе спадарыня Вольга на фэст, на свой фэст юбілейны, на свой фэст вялікі, шчыры, светлы, беларускі — 29 кастрычніка ў яе дзень нараджэння — ёй спаўняецца 90 гадоў. І прыйдуць на фэст усе беларусы Канады, Амерыкі, Бельгіі, Германіі, ЗША, Польшчы, Англіі, Беларусі, каб павіншаваць яе з гэтым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF