Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Таемная Нарва

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Белавежскі нацыянальны парк здаецца становіцца стандартам прыродаахоўных мер у сусветным маштабе. Асабліва ж здаецца мне, што той „сусвет” з’яўляецца па сутнасці нашым тутэйшым асабістым космасам, мацаваным страсцямі, кранаючымі яго пушчанскіх межаў, не толькі тапаграфічных, але і ўтылітарных. Магчыма дзеецца так таму, што прыродаахоўная ідэя, прывязаная да нашай пушчы, жыве ўжо шмат гадоў і прыжылася нам па звычайнай прывычцы...

Прырода, аднак, гэта не гета, абмежаванае адно да старога лесу. Гэта таксама і іншыя кампаненты таго асяроддзя, з якім прыходзіцца нам мець дачыненне. У біблейскім паданні аб стварэнні свету найперш менавіта з’яўляецца асяроддзе, у якім будзе існаваць усё апошняе. У першы дзень з’яўляецца святло, у другі дзень галоўным аб’ектам з’яўляецца вада, гэтак жа і ў трэці дзень...

Пра ахову водных рэсурсаў доўгі час не было ў нас хвалявання. Было нават наадварот: вялікія цывілізацыйныя праекты ў нашай частцы свету прадбачвалі нават выцясненне гэтай асновы ўсялякага жыцця. У недалёкім замежжы былі планы асушкі палескіх балот, такія ж праекты капіраваліся і ў Польшчу, у тым ліку кранаючыя выцякаючую з акраін Палесся Нарву. Але вось вада, а дакладней — яе занядбанне, неўзабаве ацверазіла „прагрэсіўныя” галовы і цяпер на парадак дня становіцца пытанне захавання ўсяго таго багацця, што апрамяніла свет цягам трэцяга і чарговых дзён Тварэння.

Нарва паміж Суражам і Харошчай цячэ некалькімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF