Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Верны Бацькаўшчыне

Аляксей МАРОЗ

— Я бадзяўся па свеце і на Радзіму вельмі цягнула, бо мая Бацькаўшчына, гэта маё здароўе. У жыцці самае важнае — любоў да жыцця. Калі нават яно вельмі цяжкае, трэба яго любіць, — лічыць наш беларускі мастак Анатоль Краўчук з Крывой.

У гэтым годзе наш заслужаны беларускі жывапісец і народны паэт Анатоль Краўчук з Крывой атрымаў польска-беларускі ордэн «За вернасць Бацькаўшчыне». У дзевяностагадовым узросце ўзнагародзіў яго міжнародны капітул створаны пры Музеі малой айчыны ў Студзіводах, з якім спадар Анатоль трымае цеснае супрацоўніцтва. Там арганізаваліся часовыя і дзейнічае пастаянная выстаўка яго карцін. Працы Анатоля Краўчука паказваліся таксама ў Цэнтры Заменгофа ў Беластоку, у Цэнтры прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах, у Брэсце і Пружанах у Рэспубліцы Беларусь. Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы выдаў буклет з рэпрадукцыямі карцін і інфармацыяй аб творчасці і жыцці Анатоля Краўчука, прымеркаваны да персанальнай выставы, якая 5 кастрычніка адкрылася ў Гайнаўскім белмузеі. Мерапрыемства адбылося ў рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва», а буклет папоўніў «Слоўнік беларускіх мастакоў» — вялікі каталог, які ад некалькіх гадоў ствараецца белмузеем.

— Малая Бацькаўшчына Анатоля Краўчука — Крывая і наваколле, дзе ён нарадзіўся, узрастаў і правёў асноўную частку свайго жыцця — заўсёды была яму найважнейшай і давала натхненне да творчасці, малявання і пісання вершаў. Спадар Анатоль любіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF