Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Вялікія, маленькія, дробязныя

Міраслаў ГРЫКА

Якая ж складаная прырода чалавека! З аднаго боку, кожны гатовы да любога шаленства, абы вылучыцца сярод іншых. З іншага боку, адчувае сябе больш бяспечна ў ананімнай чалавечай грамадзе. Мабыць, гэтае пекла крайнасцей, што караніцца ў кожным з нас, з’яўляецца рухаючай сілай развіцця чалавечай цывілізацыі. І ў мінулым, і ў сучаснасці. Альбо крыніцай паўтаральных паражэнняў і падзенняў. На маю думку, аднак, параза і перамога маюць агульны назоўнік — імкненне да неўміручасці. Альбо з’яўляюцца супрацівам непазбежнай смерці. Ідэю на неўміручасць, і я мог бы дадаць, што неацэнную, стагоддзі таму меў адзін Герастрат, ліхі шавец, апантаны вечнай славай. Для яе падпаліў храм Артэміды ў Эфесе, які лічыцца адным з сямі цудаў свету. Паказаў пік глупства, але чалавецтва памятае пра яго. Ну, што ж, Кнігі рэкордаў Гінеса тады не было. Добра хоць, што маем яе сёння. Таму што такіх малых шаўцоў з вялікім эга, якім быў Герастрат, сярод нас усё больш і больш. Хіба гэта не падстава для турботы аб нашай цывілізацыі? Хтосьці даецца быць пахаваным жыўцом у зямлю, хто яшчэ здрабняе ў парашок сваю машыну і есць яго. На практыцы мяжа чалавечага вар’яцтва бясконцая. Вар’яцтва і... уяўлення. А, можа, гэта два неразрыўныя бакі чалавечай прыроды? На шчасце, тая частка Кнігі рэкордаў, якая трактуе аб вар’яцтве, гэта яе ненайважнейшая частка.

Несумненна, да раздзела (талковых) запісаў у Кнізе рэкордаў Гінеса трапіць 450-тонны самазвал (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF