Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Асоба і свядомасць нацыі

Віктар САЗОНАЎ

Вось і закончыўся чарговы нобелеўскі тыдзень. Ужо доўгі час, штогод, ён трымае ў напрузе і надзеі даволі вялікую колькасць людзей розных краін. І ўсе мараць, каб іх зямляк атрымаў званне нобелеўскага лаўрэата. Бо яно яшчэ ў большай ступені чым іншыя званні належыць не толькі яго ўладальніку, але і цэламу народу. І з’яўляецца прадметам гонару ўсёй нацыі.

У гэтым спаборніцтве за Нобелеўскую прэмію няма бачнай перамогі. Затое тут кожны заўзятар, які хоць крыху цікавіцца гэтым працэсам, не толькі прыхільнік або антыпод канкрэтнага прэтэндэнта на Нобелеўскую прэмію, але і кваліфікаваны суддзя, ад якога нічога не залежыць, але які мае кожны раз сваё ўстойлівае меркаванне пра тое, ці насамрэч гэтым разам нобелеўская камісія хоць прыблізна выканала запавет нябожчыка Альфрэда.

Беларусы таксама ўжо не першы раз уважліва і з надзеяй сочаць за гэтым закулісным шоў. Такія намінацыі як фізіка, хімія ці медыцына нас мала цікавяць. Дастаткова зайсці ў хоць якую неспецыялізаваную паліклініку, каб зразумець, што даваць нам узнагароды ў галіне медыцыны, гэта здзек над медыцынай. Ну а самамэта камерцыйнага набору студэнтаў з Азіі ў беларускія ВНУ перакрэслівае ўсе надзеі на развіццё сапраўднай навукі і яскрава паказвае, якое да яе ў нашага кіраўніцтва стаўленне. Таму калі ў Беларусі ўзнікне геній-самародак фізік, то яго або затопчуць па месцы працы, або ён атрымае прэстыжную ўзнагароду ў якасці грамадзяніна другой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF