Ніва № 42 (2997), 20 кастрычніка 2013 г.

Зэнэк-хмарачос

Яўген ВАПА

Толькі мясцовы чалавек патрапіць зразумець тонкасці эстэтычна-духоўных памкненняў ці патрэб сваіх аднапляменцаў. Наш код беларускіх абарыгенаў Падляшша, называных папулярна суседзямі праз дарогу рускімі, з’яўляецца для іх часта незразумелым. Мы самі, дарэчы, хочам выкінуць з сябе сваю адметнасць, каб хутчэй упісацца ў бяспоглядную аніякасць. І быць, як на такіх людзей гаварылі ў маёй вёсцы, „ні печаным, ні вараным”. Напэўна такім ніколі не быў народжаны 21 кастрычніка 1939 г. у вёсцы Камень на Гайнаўшчыне мастак Іларыён Данілюк у народзе званым і больш вядомым як Зэнэк. Імя Іларыён рэдка сустраканае нават у тутэйшай, праваслаўна-беларускай прасторы, таму напачатку будзе пра імя. Вядзецца яно з грэцкай мовы і абазначае чалавека радаснага, ціхамірнага. Іларыён — так называўся і першы мітрапаліт кіеўскі, які выводзіўся з Русі, а не з Грэцыі. Здарылася гэта ў 1051 г. Быў ён адукаваным манахам, які вёў аскетычнае жыццё. Выкапаў ён для сябе пячору над берагам Дняпра, у якой маліўся доўгімі гадзінамі. Манаскія абяцанні даў ён перад святым Антонім Пячорскім. У календары імяніны Іларыёна памечаныя 12 лютага, 12 ліпеня, 21 кастрычніка.

Бацька славутага мастака Аляксандр Данілюк быў чалавекам адукаваным і пісьменным, вельмі набожным. Вёска Камень блізка Курашава, у якім прыхадскім святам з’яўляецца царкоўны фэст у гонар... Антонія Пячорскага. Аляксандар Данілюк, як чалавек начытаны, відаць дакладна праверыў у календары хто святкуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF