Ніва № 41 (2996), 13 кастрычніка 2013 г.

Наш святы пакутнік з Палічнай

Ганна КАНДРАЦЮК

— Ці адчуваеце прысутнасць святога Георгія з Палічнай? — пытаем у настаяцеля Паўла Кучынскага. — Ці штось змянілася ў вашай парафіі?

— А ведаеце, ён нам дапамагае, — бацюшка не хавае ўзрушанасці, — і гэта ўсё адбываецца з дня на дзень, на вачах...

Першыя словы датычаць ажыўлення духовасці ў парафіі Вэрсток.

— Яшчэ два гады таму ў нас на Уздзвіжанне, — адзначае бацюшка, — у царкве стаяла пяць чалавек. Год пазней было ўжо паўсотні. А сёння — поўная царква. Сотні народу. Сам мітрапаліт з намі. Ёсць улады, ёсць войска. Нават паломнікі з Бельска на аўтобусе прыехалі...

Айцец Павел выйшаў на дарогу цэлы ў чаканні:

— Я выглядаю яшчэ аднаго госця. Званіў, што ўжо ў дарозе. Да нас едзе бацюшка з Амелянца. Гэта суседняя парафія, яна зараз у Беларусі. Да вайны мы прыналежалі прыходу ў Амелянцы, а вэрстоцкая царква была яе філіялам...

* * *

У Вэрсток, пушчанскую вёсачку ля беларускай мяжы, мы паспелі якраз у момант прывітання першаіерарха. Сустракаць мітрапаліта Саву выйшлі бурмістр Кляшчэль Ірэна Негярэвіч, войт гміны Дубічы-Царкоўныя Лявон Малашэўскі і Юры Карпюк. Сярод палітычнай світы быў Аляксандр Сяліцкі, былы бурмістр Кляшчэль ды рэактываваны нядаўна на пост старасты Гайнаўскага павета Уладзімір Пятрочук (родам з Палічнай, у якой нарадзіўся святы мучанік Юры). Крыху пазней з’явіўся таксама наш звышмабільны ваяводскі радны Мікола Яноўскі...

(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF