Ніва № 41 (2996), 13 кастрычніка 2013 г.

Небяспечныя скокі

Іаанна ЧАБАН

Гавораць, што ў адрозненні ад жыхароў іншых частак Польшчы, сыны і дочкі Беласточчыны ніколі не прыжывуцца і не будуць шчаслівымі на чужыне. Усё-такі і ім хочацца палегчыць свой быт, вывесці родных дзяцей, а часта і бацькоў, у людзі. Праўда, грошы шчасця не даюць, здароўя ці любві за іх не купіш, але без іх ні да доктара не пойдзеш, ні жонкі сабе не падбярэш. За хлебам эмігравалі нашыя дзяды ў пачатках ХХ стагоддзя, выязджалі і хлебна-палітычныя ўцекачы 1980-х гадоў. Многіх жыццё ганяе туды і цяпер.

Рышард Гарчак — сапраўдны шляхціц з пададэльскіх — цяпер падсакольскіх — Гарчакоў ужо амаль трыццаць гадоў пражывае за «вялікай вадой». Цягне яго да сваёй зямлі з моцна і глыбока паўрасталымі родавымі каранямі. Пабываўшы час ад часу на падсакольскай малой айчыне, не можа ні ад’есціся любімых варэнікаў з ягадамі ці бульбы, ні нагаварыцца з людзмі на роднай, простай мове.

У час апошняга, сентыментальнага падарожжа на бацькаўшчыну ён распавёў нашым чытачам пра справы, якія турбуюць сэрца эмігранта.

— Спадар Рышард, Гарчакі сталі апошнім часам даволі папулярнымі ў нашам ваяводстве па прычыне кружэлкі з запісам колішніх мясцовых беларуска-польскіх песень, выдадзеных аб’яднаннем «Тэрра інкогніта». Раскажыце, калі ласка, пра Ваш славуты радавод.

— Нашы продкі, Гарчакі, перасяліліся сюды ажно з пад самой Масквы. Маем свой герб «Гурко», якім ганарыцца яшчэ восем іншых родаў. Гарчакоўскія хаты былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF