Ніва № 41 (2996), 13 кастрычніка 2013 г.

Колішняя і сучасная даўніна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вёска Журобічы распаложана каля кіламетра ад шашы з Бельска-Падляшскага ў Сямятычы. Даведнік Дзядковіцкай гміны інфармуе, што мясцовасць упершыню згадваецца ў 1528 годзе і згадка тая была запісана кірыліцай.

Калісь была гэта вялікая вёска ў складзе Мельніцкай зямлі, у канцы XVI стагоддзя налічвала яна каля двухсот сем’яў, якія гаспадарылі на шасцісот гектарах. У той час у Журобічах была ўжо царква. Слоўнік Каралеўства Польскага з канца ХІХ стагоддзя: „Żurobice, wieś i obręb leśny, pow. bielski, gub. grodzieńskiej, gm. Siemiatycze, o 33 wiorsty od Bielska, 947 dziesięcin ziemi włościańskiej (125 łąk i pastw., 32 nieuż.). Obręb leśny skarbowy ma 1594 dzies. lasu”.

У восеньскую пару не відаць народу на вуліцы. Вясковыя будынкі нічым асаблівым не вылучаюцца, затое вылучаецца двухпавярховы адносна новы будынак, які выконвае ролю пажарнага дэпо і вясковай святліцы. Побач абшырны, амаль пусты пляц, на акраіне якога асталіся толькі голыя сцены колішняй прыбіральні, якія калісь стаўлялі на акраінах школьных пляцоў. Крышку далей спартыўная пляцоўка з дзвюма парамі футбольных варот...

Спыняюся каля невысокай драўлянай хаткі, завершанай лацінскім крыжам, якая тут выконвае ролю малітоўнага дома. З супрацьлеглага панадворка падыходзіць да брамкі жанчына сярэдніх гадоў і цікавіцца маёй цікавасцю. Завязваецца размова, з якой даведваюся, што на згаданым пляцы стаяў калісь школьны будынак, але з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF