Ніва № 41 (2996), 13 кастрычніка 2013 г.

Усход культуры — беларуская сцэна

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Немагчыма было прыняць удзел ва ўсіх падзеях беластоцкага фестывалю „Усход культуры — Іншае вымярэнне”. Ідэя пяцідзённага мерапрыемства, якое скончылася 29 верасня, складалася з прэзентацыі шырокай культуры (мастацтва, музыка, тэатр, мода і г.д.) у маштабе Беластока і шырэй Падляшша пры ўдзеле творцаў з шасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства, асабліва з Беларусі — найбліжэйшай суседкі рэгіёна. Фестываль быў таксама свайго роду прыкладам супрацоўніцтва трох гарадоў Усходняй Польшчы — Беластока, Любліна і Жэшава, дзе фэстывальныя імпрэзы „Усходу культуры” таксама мелі месца, толькі што былі арганізаваны ў адпаведнасці з іншымі задумамі.

Асноўныя арганізатары — у тым ліку Беластоцкі культурны цэнтр — паставілі ў беластоцкім выданні на тэатр. Паказаны былі дзесяць тэатральных пастановак. Адной з першых падзей (на больш за восемдзесят), на якую мы трапілі, была польская прапрэм’ера п’есы беларускага драматурга Паўла Пражко „Трусы” ў рэжысуры Конрада Дулькоўскага ў тэатры „Trzyrzecze”. Гэта была першая спроба ўвесці ўжо ўхваленага ў Еўропе аўтара ў польскі тэатр у поўным сцэнічным маштабе (дасюль чыталіся яго п’есы ). Рэжысёр перад дапрэм’ерным выступам прызнаўся ў размове з „Нівай” (месяц таму мы апублікавалі інтэрв’ю з ім, а ў чэрвені шырэй пісалі пра Паўла Пражко):

— Гэты тэкст — аб калектыўнай віне, аб нашай агрэсіі. Казла адпушчэння знаходзім заўсёды ў людзях, якія прадстаўляюць нашы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF