Ніва № 41 (2996), 13 кастрычніка 2013 г.

Павышэнне нулёў

Міраслаў ГРЫКА

Хуткасць, з якой прыбывала ў час геркаўшчыны ці гамулкаўшчыны так званых ударнікаў працы, была прапарцыйная да драбнеючай з дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе нацыянальнай эканомікі. Можна сказаць, што тэмп быў... страшным. Вядома, у намеры ўлад адчуваць сябе запалоханымі маглі выключна скандалісты, гультаі і ўсе тыя, хто прытрымліваецца прынцыпу, што ў ПНР, ці ляжыш, ці стаіш, належыцца табе па меншай меры мінімум заработнай платы. Нагадаю, што перш было гэта 500 злотых, пасля тысяча, дзве тысячы, і якраз перад надыходам скрытнаеда нулёў — Бальцаровіча — 2 мільёны. Хоць бальцаровічаўскія рэформы спынілі інфляцыйнае павышэнне нулёў на банкавых купюрах, але разбуйнелым на ідэалагічным угнаенні сацыялізму чалавечым нулям ужо не далі рады. Нават на аснове стэрылізаванай з панібрацтва дэмакратыі яны маюцца даволі добра. У Сейме. У дзяржаўных і мясцовых установах. Але гэта не пра іх у гэтым тэксце гаворка. Тым больш, што ў любой палітычнай сістэме, у любым грамадстве, акрамя нулёў, ёсць таксама асобныя каштоўныя адзінкі. Справа ў тым, каб на іх сумленнай працы і са звычайнай сумленнасці не жыравала зашмат нулёў.

У гэтым месцы трэба адзначыць, што праца ў тыя далёкія часы была грамадзянскай прывілеяй (чытай: абавязкам), гарантаванай Канстытуцыяй. Таму ўлады крыміналізавалі ўхіляючыхся ад працы, у адпаведнасці з прапагандай, праславутых гультаёў, супрацьстаўляючы ім гераічную армію ўдарнікаў. «Сінія птушкі» ці іншыя паразіты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF