Ніва № 41 (2996), 13 кастрычніка 2013 г.

Алімпійскі fuckел

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Прэзідэнт усяе Расіі Уладзімір Пуцін днямі ўласнаручна падпаліў факелам алімпійскую чашу, ад якой павінен праз нейкі час разгарэцца агонь сочынскіх зімовых гульняў. Белая алімпіяда ў Сочы, дзе вельмі цёплыя нават цёмныя ночы, ужо пабіла ўсе рэкорды яшчэ задоўга да яе пачатку. Па-першае, сваімі агромністымі выдаткамі на будаўніцтва спартовых аб’ектаў. Па-другое тым, што для іх узвядзення спатрэбілася зруйнаваць ледзь не палову мірнага горада над морам. Пра тое, якія схемы, камбінацыі і „адкаты” пры тым былі выкарыстаны, ходзяць легенды, ды такія, што ніякаму старажытнагрэцкаму Алімпу і не сніліся.

Старт алімпійскай эстафеты на Краснай Плошчы не абышоўся без казусу — газпромаўскі факел нечакана згас ужо пасля першай яго перадачы — кепская прыкмета ў дарогу паводле рускіх народных павер’яў. Але ахоўнікі прэзідэнта і парадку не разгубіліся, адзін з квадратнатварых дзецюкоў высек іскру проста са сваёй запальнічкі і полымя ўспыхнула з новай сілай. Праўда, цяпер злыя языкі вастрасловяць — агонь, маўляў, ужо зусім не алімпійскі, дык можа і „царь ненастоящий”!?

Спорт у Маскве яшчэ з часу СССР быў надзвычай палітызаваны. Ну а цяпер, як ніколі. Нездарма ў Дзяржаўную Думу з чырвоных стадыённых дарожак так актыўна перабягаюць на чырвоныя дываны парламенцкіх калідораў былыя чэмпіёны. Канькабежка Святлана Журава, тэнісіст Марат Сафін, барэц Аляксандр Карэлін, баксёр Мікалай Валуеў — аж вочы стракацяць. Усе яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF