Ніва № 41 (2996), 13 кастрычніка 2013 г.

«Малінкам» 15 гадоў

Аляксей МАРОЗ

— Гэта Сцяпан Копа, ураджэнец нашай вёскі, запрапанаваў стварыць у Малінніках вакальны калектыў. Ведаў ён нас і чуў, як жанчыны прыгожа спяваюць у час вяселляў і пры іншых нагодах. Раней, у час нашай моладасці, нашае сяло было вельмі расспяваным. Дзяўчаты ў святочныя, а адвячоркамі і ў будныя дні выходзілі на лавачкі спяваць. У час посту выконвалі адпаведныя для гэтага перыяду творы. Наогул спявалі песні на тэму складанага вясковага жыцця, працы ў полі, святкаванняў.

Такія менавіта творы састаўляюць рэпертуар нашага беларускага калектыву «Малінкі», які існуе ў Малінніках з 1998 года. Сёлета мы адсвяткавалі 15-годдзе нашай дзейнасці. З гэтай нагоды мы атрымалі, між іншым, грашовую ўзнагароду войта Арлянскай гміны Пётра Сэльвесюка, — сказала Вера Нічыпарук, кіраўнік малінніцкага калектыву. — Сцяпан Копа вучыў нас правільнаму спяванню. Быў ён нашым першым музычным інструктарам. Назву «Малінкі» мы ўзялі ад назвы вёскі. Маці хроснай нашага калектыву была Аліцыя Собунь, тадышняя дырэктарка Гміннага асяродка культуры ў Орлі. Яна прыязджала нават на нашыя рэпетыцыі і дапамагала выступаць на сцэне.

— Я рады, што ў нашай гміне дзейнічае калектыў «Малінкі». Выконвае ён аўтэнтычныя неапрацаваныя песні, якія ў мінулым спяваліся ў нас. Мы дапамагаем у яго дзейнасці, даем транспарт і аказваем падтрымку ў іншых патрэбах, — заявіў войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк.

Першым кіраўніком калектыву ў 1998 годзе стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF