Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Закатаваны ў сталінскіх лагерах

Сяргей ЧЫГРЫН

Вялікдзень 1946 года беларускі манах Серафім Жыровіцкі (Раман Шахмуць) сустрэў у сталінскіх лагерах вітаннем сваіх братоў па лагеры: „Хрыстос Уваскрос!..”. „Сапраўды ўваскрос!”, — адказвалі зэкі. Пачуўшы гэтыя святыя словы, лагернае начальства пачало лютаваць. Яно схапіла Рамана Шахмуця і кінула яго ў карцар, дзе знаходзілася па пояс ледзяная вада. А потым прывязалі рукі і ногі да двух грузавікоў, якія раз’ехаліся ў розныя бакі, разарваўшы цела манаха папалам. Так загінуў архімандрыт Серафім Жыровіцкі. Гэта было ў пачатку сакавіка 1946 года.

Нарадзіўся Раман Шахмуць 15 ліпеня 1901 года ў вёсцы Падлессе на Случчыне (цяпер Ляхавіцкі раён) у шматдзетнай сялянскай сям’і Рамана і Алены Шахмуцяў. З дзяцінства хлопчыка цягнула да царквы, дзе ён многа і старанна маліўся. Нягледзячы на беднасць і раннюю смерць бацькі, Раману ўдалося скончыць двухгадовую школу ў Ляхавічах. У 1916 годзе ён паступіў паслушнікам у Мінскі Свята-Духаў мужчынскі манастыр. Але праз год, у 1917 годзе, вымушаны быў вярнуцца ў роднае Падлессе, каб дапамагаць аўдавелай маці. У 1921 годзе Раман здаў экзамен на псаломшчыка і нейкі час служыў у царкве Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Вяляцічы каля Пінска.

25 чэрвеня 1922 года, адчуваючы ў сабе манаскае прызванне, ён пакідае свой дом і накіроўваецца ў Жыровіцкі манастыр на Слонімшчыну. Праз год юнак прымае манаскі пострыг з імем Серафім.

Дзякуючы добрым здольнасцям да музыкі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF