Ніва № 40 (2995), 6 кастрычніка 2013 г.

Пушчанскае пагранічча

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Колькасць дарог у Масева меншае. Яшчэ трыццаць гадоў таму можна было праехацца ў пушчанскую вёску напрасткі з Гушчэвіны, цяпер жа тая дарога, як паказвае дарожны знак пастаўлены ўжо ў глыбіні лесу, толькі для транспарту лясной адміністрацыі, так як і шматлікія пушчанскія жвіроўкі. Аднак калі там трасіраваны веламаршрут, тады быццам можна на ровары. Рызыкую і ўдаецца даехаць да афіцыйнай асфальтоўкі і да пушчанскага „канца свету”...

Сапраўды, зараз за Старым Масевам дзяржаўная мяжа, якая аддзяліла вёску ад яе традыцыйнай грамадскай супольнасці з цэнтрам у прыхадской калісь Ціхаволі, якая асталася на ўсходнім баку шчыльнай „граніцы дружбы”. Праўда, быў час, калі тая граніца, нягледзячы на суровыя савецкія забароны, дапускала нейкую сакрэтную дыфузію дабра на ўзроўні дзеючага там службовага і неслужбовага народу, але ўсё да часу. Зараз граніца выконвае, здаецца, усе стандарты прадбачанай непранікальнасці. Бо, папраўдзе, няма там нават каму займацца неафіцыйным трансгранічным „спортам”. А афіцыйна нельзя, нават славутаму малому прыгранічнаму руху.

Масева апусцела і пастарэла. Калісь, пры маёй маладой памяці, была гэта даволі шчыльная вуліцоўка, у вёсцы працавала школа, а зараз вялікія прабелы пустых сядзіб. А яшчэ ў „дагранічны” час Масева было даволі важнай вёскай Пружанскага павета. У Масеве быў цэнтр гміны, якая ахоплівала абшар усёй паўночнай часткі Белавежскай пушчы. Масеўская гміна расцягалася аж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF